Фота з архіва
27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 студзеня правёў сустрэчу з генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Нурланам Ермекбаевым, які ўзначальвае місію ШАС па назіранні за выбарамі кіраўніка беларускай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка перш за ўсё выказаў удзячнасць за арганізацыю работы місіі ШАС на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, падкрэсліўшы вопыт і прафесіяналізм наглядальнікаў.
"Вы зусім "малады" па пасадзе (з 1 студзеня пачалі работу ў якасці генеральнага сакратара), але на выбарах у нас вы ўжо другі раз. Таму ўжо вопыт ёсць. Вы, як у народзе кажуць, прыцерліся, ведаеце, дзе могуць быць нейкія недахопы. Ведаю, вельмі актыўна вы і вашы калегі вялі работу тут, азнаёміліся з выбарамі. Паколькі вопыт ёсць, можаце нам і падказаць сёе-тое. Вы добразычлівыя людзі, нашы сябры, таму мы прыслухоўваемся да вашага меркавання. І ведаю, што вы не прытрымліваліся нейкіх загадзя абазначаных інтарэсаў. Мы вам за гэта ўдзячныя", - сказаў Прэзідэнт.-0-