Фота з архіва
8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў генерал-маёра міліцыі Аляксандра Астрэйку начальнікам Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 8 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Гэтым жа ўказам Аляксандр Астрэйка быў вызвалены з пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама.
На яго месца Прэзідэнт назначыў цяперашняга начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама генерал-маёра міліцыі Андрэя Любімава. Адпаведна, гэту пасаду цяпер зойме палкоўнік міліцыі Максім Субота.-0-