Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 ліпеня 2020, 19:09

Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Узброеных Сіл

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Узброеных Сіл. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 7 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Генерал-маёр Павел Ціханаў вызвалены ад пасады начальніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення - намесніка начальніка Генеральнага штаба і залічаны ў распараджэнне міністра абароны. На яго пасаду назначаны начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны - намеснік начальніка Генеральнага штаба генерал-маёр Руслан Касыгін. Упраўленне тэрытарыяльнай абароны цяпер узначаліць палкоўнік Андрэй Маціевіч.

Кіраўнік дзяржавы таксама назначыў генерал-маёра Валерыя Гнілазуба намеснікам начальніка Генеральнага штаба па баявым кіраванні, вызваліўшы яго ад пасады начальніка штаба - першага намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. На гэта месца прыйдзе намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Ігар Дземідзенка, на пасаду якога назначаны палкоўнік Аляксандр Бас.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі