Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 кастрычніка 2022, 09:41

Лукашэнка: правераныя часам адносіны Беларусі з Казахстанам будуць і далей развівацца на карысць грамадзян

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прыняцце Дэкларацыі аб суверэнітэце стала знакавай падзеяй для Казахстана і першым крокам на шляху да набыцця незалежнасці. Нягледзячы на няпростую гісторыю станаўлення дзяржаўнасці, яе асновы, закладзеныя больш як тры дзесяцігоддзі таму, застаюцца непахіснымі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння Казахстан цвёрда прытрымліваецца прынцыпаў міралюбнай знешняй палітыкі, усямерна садзейнічае ўмацаванню ўзаемаразумення і добрасуседства, а змястоўныя ініцыятывы Астаны адыгрываюць важную ролю ў забеспячэнні міжнароднай бяспекі, вырашэнні глабальных праблем чалавецтва.

"Упэўнены, што пабудаваныя на дружбе і даверы, правераныя часам адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан будуць і далей развівацца на карысць нашых грамадзян. Жадаю вам, паважаны Касым-Жамарт Кемелевіч, добрага здароўя, шчасця, падтрымкі сям'і і аднадумцаў, а брацкаму казахстанскаму народу - стабільнасці і працвітання", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі