ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 16 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 ліпеня 2021, 14:29

Лукашэнка: праціўнікі ўлады ў Беларусі перайшлі да індывідуальнага тэрору

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

13 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Праціўнікі ўлады ў Беларусі перайшлі да індывідуальнага тэрору. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. У якасці месца для перагавораў быў выбраны Канстанцінаўскі палац, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта стала наступным этапам так званай каляровай рэвалюцыі або мяцяжу ў Беларусі. "Яны перайшлі да індывідуальнага тэрору. Я інфармаваў вас па некаторых пытаннях. І кожныя суткі ёсць развіццё. Індывідуальны тэрор супраць тых людзей, якія гаварылі шчыра, тых, якія выступалі за дзяржаву. Цяпер ужо на дэпутатаў перайшлі. І нягоднікі падбіраюць час, атакуючы жыллё аднаго з лідараў сярод дэпутатаў, партыі, калі дзеці там. Спрабуюць націснуць, запалохаць", - расказаў беларускі лідар.

"Думаю, гэта справа часу. Мы ўсіх іх вызначым. І знойдзем, прыцягнем да адказнасці, прытым у сур'ёзнай форме", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі