Сцяг Аўторак, 18 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 студзеня 2025, 13:27

Лукашэнка: пратэсты ў Славакіі і Сербіі скаардынаваны з-за мяжы

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пратэсты ў Славакіі і Сербіі скаардынаваны з-за мяжы і кіруюцца ЗША. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам 26 студзеня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе дзеянні абсалютна скаардынаваны, і ўсё кіруецца са Злучаных Штатаў Амерыкі. І ў сваёй большасці фінансуецца фондамі Злучаных Штатаў Амерыкі, а часам непасрэдна праз пасольства. Мы маем мільёны такіх фактаў па Беларусі і іншых краінах. Таму хто плаціць грошы, той музыку і заказвае", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ўся палітыка ў Еўропе настолькі каардынуецца ЗША, што нават на стадыі абмеркавання ў еўрапейцаў наўрад ці ёсць які-небудзь голас. "Асабліва цяпер, калі яны сядзяць як мышы пад венікам і чакаюць, калі лёс іх вырашаць у Вашынгтоне. Таму ўсё гэта скаардынавана, мэтанакіравана і іншае. Вось калі ў нас спрабавалі бліцкрыг учыніць у 2020 годзе, усё ж кіравалася не са Злучаных Штатаў, а з Польшчы, Еўрапейскага саюза. Хто накіроўваў, хто фінансаваў гэта - Злучаныя Штаты. Сёння мы гэта ўжо ведаем", - заявіў Прэзідэнт.

"А наконт Славакіі, гэта людзі мужныя - разбяруцца. Але сёння ўжо ў Еўрапейскім саюзе, ва ўласным доме зразумеюць, што такое так званыя каляровыя рэвалюцыі, мяцяжы і бліцкрыгі. Але славацкі народ разбярэцца, хто мае рацыю, хто вінаваты. Я ў гэтым перакананы", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі