Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 сакавіка 2023, 12:02

Лукашэнка прапануе Кітаю ствараць сумесныя прадпрыемствы і развіваць кааперацыю

1 сакавіка, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе Кітаю ствараць сумесныя прадпрыемствы і развіваць кааперацыю. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы зацікаўлены ў паглыбленні супрацоўніцтва з Кітаем па тэхналагічным развіцці, уключаючы стварэнне сумесных вытворчасцей, мадэрнізацыю беларускіх прадпрыемстваў з укараненнем сучасных кітайскіх тэхналогій, прасоўванне тавараў і паслуг на рынкі трэціх краін", - сказаў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што патэнцыял двухбаковых праектаў велізарны. "Нашы вытворцы зацікаўлены ў вывучэнні кампетэнцый і тэхналогій кітайскіх кампаній у фарміраванні кампанентнай базы, выпуску рухавікоў, трансмісій, мастоў, іншых вузлоў і агрэгатаў. Прапаную стварыць сумесныя прадпрыемствы ў галіне станкабудавання, электратранспарту, вытворчасці дэталей для сельскагаспадарчай тэхнікі як у Беларусі, так і ў Кітаі. Кааперацыя дапаможа павысіць канкурэнтаздольнасць прадукцыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На перагаворах Прэзідэнт агучыў і шэраг іншых прапаноў, якія ідуць у рэчышчы сумеснай работы ў галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі