Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 кастрычніка 2025, 14:18

Лукашэнка прапануе дамаўляцца аб пераадоленні міграцыйнага крызісу ў рамках глабальнай здзелкі
 

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ІІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы прапанаваў дамаўляцца аб пераадоленні міграцыйнага крызісу ў рамках глабальнай здзелкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў сваім выступленні закрануў тэму пераадолення міграцыйнага крызісу. "З тым, што Захад нарабіў у краінах зыходу, ён павінен разабрацца сам. Што датычыцца наступстваў, мы гатовы працаваць у тым фармаце, які доўгі час забяспечваў кантроль за сітуацыяй для абодвух бакоў", - сказаў Прэзідэнт.

"Трэба дамаўляцца, напрыклад, у рамках глабальнай здзелкі. Падыход Прэзідэнта Трампа "ўсё на ўсё" мы можам абмяркоўваць і з ЗША, і з Еўропай (як і любая іншая краіна)", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, неабходна адзіная сістэма праверкі мігрантаў, узмацненне барацьбы са злачыннымі групоўкамі гандляроў людзьмі, паскарэнне працэдур дэпартацыі парушальнікаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі