Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 снежня 2020, 12:10

Лукашэнка прапанаваў зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам. Што гэта значыць?

8 снежня, Стоўбцы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з калектывам Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я так думаю (не ведаю, падтрымаеце вы ці не): Усебеларускі народны сход трэба зрабіць канстытуцыйным органам. Каб быў такі орган, які кантраляваў бы галоўныя напрамкі нашага развіцця", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, парадак дня Усебеларускага народнага сходу будзе канчаткова сфарміраваны пасля калядных свят. Само мерапрыемства пройдзе ў канцы студзеня - пачатку лютага. "Нам трэба зацвердзіць пяцігодку - як мы будзем рухацца ў сацыяльна-эканамічным развіцці. Галоўнае - эканоміка, да чаго мы будзем імкнуцца. Людзі павінны быць сарыентаваны на пяць гадоў наперад. Другое пытанне - палітыка. Вы самі яго падкінулі: Канстытуцыя і іншае", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама прапанаваў выбіраць дэлегатаў на Усебеларускі народны сход на пяцігадовы тэрмін. Працаваць яны будуць на грамадскіх пачатках. Пры гэтым іх роля і статус значна павысяць: ім будуць падсправаздачныя кіраўнікі парламента, міністры і губернатары.

"Калі мы знімаем некаторыя абавязкі з Прэзідэнта, іх жа трэба некуды перадаваць. Ва ўрад і парламент гэтыя паўнамоцтвы не падыходзяць. Куды іх перамяшчаць? Трэба шукаць такі орган. У нас ёсць Усебеларускі народны сход. Таму некаторыя паўнамоцтвы давядзецца перадаць, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Калі растварыць паўнамоцтвы Прэзідэнта, якія перадаюцца парламенту, ураду, міністрам, губернатарам, будзе поўны бардак, які мы ў сярэдзіне 90-х перажылі. Таму патрэбны орган, які ўсіх імгненна стабілізаваў бы. Ён будзе выступаць ад імя народа, працоўных калектываў. Гэта не паўтарэнне дэпутацкага корпуса: яны як выбіраліся, так і будуць. Я прыхільнік таго, каб усё вырашалі вы. Народ павінен вырашаць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі