Аляксандр Лукашэнка
3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў змяніць схему выдзялення датацый у сельскай гаспадарцы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба прыйсці да таго, каб мы, паглядзеўшы за апошні час па кожнай гаспадарцы, колькі мы іх там даціравалі, - аддалі кіраўніку і няхай яны пад кантролем старшынь райвыканкамаў трацяць гэтыя грошы. У цэлым, можа, аддаваць ім гэтыя датацыі, за кошт якіх мы падтрымліваем вёску. І няхай яны разбіраюцца", - прапанаваў кіраўнік дзяржавы.
"Цяпер Саўмін рыхтуе такія прапановы", - сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, які таксама прысутнічаў пры прыняцці кадравых рашэнняў.
"Нам трэба падумаць. З імі (кіраўнікамі мясцовых органаў улады. - Заўвага БЕЛТА) параіцца. Яны ведаюць лепш і падкажуць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт растлумачыў, што не павінна быць перакосаў, калі тая ці іншая сфера вытворчасці ў АПК атрымлівае большае развіццё на фоне датацый. "Цяпер усе ўбачылі: "Малако - гэта прасцей, і датацыі тут - гэта рэнтабельна. А адкорм бычкоў і гэтак далей - гэта не рэнтабельна, гэта нам не цікава", - прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама ў цэлым звярнуў увагу, што аграрная сфера, як і любы бізнес, павінна самастойна зарабляць і не разлічваць на пастаянныя дапамогу і падтрымку.
"Мы вызначыліся, дзе аграгарадкі, як іх развіваць, як будаваць. Будзем упор рабіць на аграгарадкі. Там будзем будаваць арэнднае жыллё для таго, каб у вас былі заатэхнікі і ветэрынары. Усім, чым можам, мы будзем дапамагаць вам і падтрымліваць, але каб вы не думалі, аграрыі, што мы пастаянна будзем вас, як у народзе кажуць, няньчыць і насіць на руках. Гэтага не будзе. Гэта - прадпрымальніцтва, бізнес, вытворчасць. Вы павінны самі зарабляць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-