Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2021, 11:56

Лукашэнка прапанаваў замацаваць яблыневыя сады за ўніверсітэтамі і школамі

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе аб ходзе сельскагаспадарчых работ у краіне прапанаваў замацаваць яблыневыя сады за ўніверсітэтамі і школамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас школьнікі ўжо нават у вёсцы не ведаюць, што такое зямля, глеба. Яны ўжо не ўмеюць працаваць. А раней у кожнага былі падсобныя гаспадаркі, у кожнай школе. І дзеці нарыхтоўвалі сабе на ўсю зіму да наступнага ўраджаю і моркву, і буракі, і капусту - тое, што трэба да стала", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

За ўніверсітэтамі і школамі маглі быць замацаваны сады з пладовымі культурамі, сказаў кіраўнік дзяржавы. "Гектараў 15-20. І яны ўбяруць гэта. Мы забудзем, што такое польскі яблык: сваіх яблыкаў будзе дастаткова. Элементарна, здаецца, але не робім", - канстатаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі