Сцяг Субота, 15 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 студзеня 2025, 15:53

Лукашэнка прапанаваў выпрацаваць крытэрыі па ацэнцы дэмакратычнасці, аднолькавыя для ўсіх

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня ў час размовы з журналістамі ў Мінску прапанаваў распрацаваць адзіныя крытэрыі для вызначэння дэмакратычнасці, але каб яны былі адзінымі для ўсіх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы вызначыцеся, што вы маеце на ўвазе пад дэмакратыяй. Можа, ёсць нейкія крытэрыі дэмакратычнасці? Давайце вызначымся і па гэтых крытэрыях будзем ацэньваць і Амерыку, і Вялікабрытанію, і Брусель, і Мінск. А так вы нам адны крытэрыі падсоўваеце і ацэньваеце нас, а ім - іншыя. Гэта няправільна", - сказаў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Беларусь адкрытая краіна і праілюстраваў свае словы наступным прыкладам. Як далажылі Прэзідэнту, прадстаўнікі нямецкага СМІ захацелі паехаць на беларуска-ўкраінскую граніцу для здымак, але беларускія пагранічнікі забаранілі ім гэта. "Я гавару: "Хлопцы, вы чаго? Вы пазвалі журналістаў і ім забараняеце нешта рабіць у Беларусі. Яны ж тэракты не ўчыняюць? - Не. - Дык чаго вы ім забараняеце? Неадкладна пазваніце. Калі яны хочуць - няхай едуць, здымаюць. Але папярэдзьце, што да граніцы пажадана не набліжацца", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Вось гэта дэмакратычна, нармальна", - звярнуў увагу Прэзідэнт. Ён заўважыў, што ў Амерыцы, напрыклад, журналістаў наўрад ці пусцілі б настолькі блізка да дзеючага Прэзідэнта на выбарчым участку ў час галасавання. "Вас наогул бы на парог не пусцілі. І вы гэта праглынаеце спакойна. Вы баіцеся", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У якасці прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў інфармацыю, якая аказалася ў яго распараджэнні. Гэта былі рэдакцыйныя патрабаванні аднаго інфармацыйнага агенцтва да карэспандэнтаў, дзе адкрытым тэкстам указваецца на неабходнасць падаваць інфармацыю не аб'ектыўна, а пад пэўным вуглом, утойваць асобныя факты.

"Журналісты пабывалі ў нас і хочуць нешта напісаць. Ім гавораць: "Вось гэта - нельга, таму што ў нашай краіне зададуць пытанне: чаму ў іх ёсць наглядальнікі, а ў нас няма? А альтэрнатыўныя кандыдаты? - Не трэба нікога пералічаць. Гэта (даслоўна) утаіць немагчыма, але вы назавіце дзеючага кіраўніка дзяржавы і яшчэ чацвярых, але не акцэнтуйце на гэтым увагу, таму што ў нас гэтага няма, такой адкрытасці, могуць нашы грамадзяне ў нас спытаць". Гэта як называецца? Гэта палітыка рэдакцыі", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі