ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 лістапада 2021
Мінск +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 кастрычніка 2021, 14:49

Лукашэнка прапанаваў стварыць у ЕАЭС наднацыянальныя кампаніі для развіцця прамкааперацыі

Фота з архіва
Фота з архіва

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стварэнне наднацыянальных еўразійскіх кампаній будзе садзейнічаць развіццю вытворчага супрацоўніцтва ў Еўразійскім эканамічным саюзе. З прапановай стварыць такія кансорцыумы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў шырокім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў ЕАЭС пакуль вельмі мала зроблена па імпартазамяшчэнні. На яго думку, гэты працэс павінен быць увязаны з прамысловай кааперацыяй у саюзе.

"Каб пазбегнуць пратэкцыянізму на нацыянальным узроўні, неабходна максімальна выкарыстоўваць прамысловыя магутнасці і рэсурсы нашых краін. А яны немалыя. Важна не проста садзейнічаць вытворчаму супрацоўніцтву, але і стымуляваць больш развітыя формы кааперацыі шляхам стварэння наднацыянальных еўразійскіх кампаній або кансорцыумаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі