Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 лютага 2021, 09:01

Лукашэнка прапанаваў Шры-Ланцы пашыраць сувязі з Беларуссю ў палітыцы, гандлі і навуцы

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Гатабаю Раджапаксу з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што больш як за 70 гадоў незалежнасці Шры-Ланка ператварылася ва ўплывовага ўдзельніка міжнародных адносін.

"Мінск і Каломба аб'ядноўваюць імкненне да міру і стабільнасці, супадзенне пазіцый па важнейшых пытаннях глабальнага парадку дня. Упэўнены, што пашырэнне нашых двухбаковых сувязей у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах на прынцыпах узаемадапаўняльнасці і сумеснай выгады зможа надаць дадатковы імпульс развіццю абедзвюх дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі