
17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі прыватных прадпрыемстваў прапанаваў сфарміраваць пералік добрапрыстойных бізнесменаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Наконт праверак гэтых і іншага. Давайце падумаем аб тым, каб спіс (скласці. - Заўвага БЕЛТА) прыстойных бізнесменаў. Добрасумленных. Давайце зробім і апублікуем яго. З'явіліся яшчэ два чалавекі - дабавім. Але дадзім каманду Камітэту дзяржкантролю і іншае, каб яны прыходзілі да вас, цікавіліся, работнікі падатковых органаў нават, адзін раз у тры гады. Але там павінна быць жалезабетонна. Таму што сёння не парушалі, заўтра - парушылі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы гатовы з вашай падачы: вось спіс, я яго падпішу і перадам кантралюючым і іншым органам. Ніхто да вас не прыйдзе. Калі дабавіліся прыстойныя людзі, якія не парушаюць, да якіх прычапіцца няма да чаго, - мы іх туды дабавім".
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў пытанні кантролю прыватнага бізнесу трэба разумець, што калі размова ідзе аб роўных умовах з дзяржаўнымі прадпрыемствамі, то і кантроль павінен быць аналагічны. "Дык мы кантралюем, ды яшчэ як. Ну дык і вас будзем кантраляваць, калі вы гэтага заслугоўваеце. Так у любой дзяржаве. Але ў той жа час, падкрэсліваю, мы гатовы не кантраляваць. Як дамовімся. Калі вы будзеце падаткі выплачваць. Гэта - галоўнае. І не будзеце крыўдзіць людзей - звычайных рабочых, сялян, якія ў вас працуюць. Гэта галоўныя дзве ўмовы", - заявіў Прэзідэнт.

"Разам прыдумайце і ўнясіце мне прапанову. Вось мы і вырашым гэта пытанне. Калі хтосьці не хоча сумленна працаваць, мы вас таксама не пакараем, пакуль не знойдзем за што. Не злоўлены - не злодзей. Не я прыдумаў. Таму падумайце разам, як гэта зрабіць. Але не агулам. Агулам нават і не прапаноўвайце нічога", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гатовы асабіста дапамагаць бізнесменам ва ўстанаўленні партнёрскіх сувязей на замежных рынках. "Ёсць у вас інтарэс у Амане, Эміратах, у Саудаўскай Аравіі, у Афрыцы недзе… Вы скажыце, за што там можна зачапіцца. Я гатовы пры збегу акалічнасцей паляцець і гаварыць на гэту тэму. Я гатовы вам дапамагаць. Толькі і вы зразумейце, што вы не святыя і мы на вас, як на ікону, маліцца не збіраемся. Вы пайшлі ў бізнес - ведайце, што гэта цяжка, адказна. Але павінна быць сумленна", - сказаў Прэзідэнт.
Што датычыцца разнастайных агульных скаргаў на відавочныя і невідавочныя празмерныя праверкі з боку кантралюючых органаў, Аляксандр Лукашэнка заклікаў да большай канкрэтыкі.
"Ні адзін інспектар, як раней, кубак кавы да прадпрымальніка зайсці не можа выпіць. Ён павінен атрымаць накіраванне свайго кіраўніка пісьмова. І калі да вас нехта прыйшоў і вы нешта западозрылі, вы праінфармуйце нас. Мы праверым, хто яго туды накіраваў. Ніводнай такой інфармацыі не было, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Гэта значыць, сістэма створана. Знайдзіце магчымасць праінфармаваць. Мы вас возьмем пад кантроль, каб да вас потым "дружкі" яго не прыйшлі - дзяржслужачага або кантралёра. Я вам гарантую, асабіста гэта зраблю. Я асабіста буду вывучаць гэтыя праблемы. Чырканіце ў інтэрнэце - памочнікі ўсё гэта манітораць і мне на стол кожную раніцу. Я рэагую".
"У нашай дзяржаве пры такім падыходзе Прэзідэнта да гэтых пытанняў вы заўсёды можаце знайсці падтрымку. Заўсёды. Асабліва тыя, хто займаюцца вытворчасцю. Я хачу, каб вы мяне пачулі. Усё законамі, нарматыўна-прававымі актамі не адрэгулюеш. Таму ёсць яшчэ вось гэтыя рэгулятарныя прынцыпы чалавечых адносін. Давядзіце да майго ведама. Паверце, у мяне дастаткова ўлады, каб паставіць любога на месца", - заявіў беларускі лідар.-0-