Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 снежня 2019, 19:10

Лукашэнка прапанаваў Сербіі далучыцца да маштабнай ініцыятывы па ўмацаванні сусветнай бяспекі

3 снежня, Бялград /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Сербія павінна быць у ліку дзяржаў, зацікаўленых у абмеркаванні праблем сусветнай бяспекі. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння ў час выступлення ў Народнай скупшчыне Сербіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на нарастанне напружанасці ў адносінах паміж краінамі, разладжванне асноў глабальнай бяспекі, павелічэнне колькасці рэгіянальных канфліктаў.

"Беларусь вылучыла ініцыятыву аб абнаўленні шырокага дыялогу ад Атлантыкі да Уладзівастока па ўмацаванні мер даверу, бяспекі і супрацоўніцтва. Лічу, што Сербія будзе ў ліку дзяржаў, зацікаўленых у абмеркаванні гэтых праблем. Югаславія ж у свой час была адным з заснавальнікаў Руху недалучэння. Гэта арганізацыя дала магчымасць краінам так званага трэцяга свету заявіць аб сабе на міжнароднай арэне, данесці свой голас да вялікіх дзяржаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час Прэзідэнт лічыць, што сёння Рух недалучэння існуе фармальна і не аказвае ніякага ўплыву на вялікія дзяржавы. Ён перакананы, што калі вялікія ігракі не могуць дамовіцца, то гэта не азначае, што малыя і сярэднія дзяржавы павінны сядзець склаўшы рукі і пакорліва чакаць, пакуль нехта з вялікіх вызначыць іх лёс. "Думаю, голас наш павінен быць чутны. Разам мы зможам зрабіць значна больш на карысць нашых краін і народаў, у імя міру і стабільнасці", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

З другога боку, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь пастаянна заклікае вырашаць праблемы мірным шляхам, на аснове міжнароднага права. Аднак яго ўжо не існуе, усе дзейнічаюць з пазіцыі сілы, заявіў Прэзідэнт. "Я часам з вышыні пражытых прэзідэнцкіх гадоў пачынаю думаць, ці не пачаўся новы перадзел нашай планеты. І ўсе мы добра ведаем, да чаго гэта можа прывесці", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі