Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лютага 2020, 14:03

Лукашэнка прапанаваў Расіі два варыянты ўрэгулявання сітуацыі з БелАЭС

14 лютага, Светлагорск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія працуюць над выпрацоўкай рашэння па ўрэгуляванні сітуацыі з БелАЭС. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з калектывам Светлагорскага ЦКК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ведаеце, што расіяне павінны былі ў 2018 годзе ўвесці першы блок, у 2019-м - другі. Але сарвалі тэрміны, а там вялікія штрафныя санкцыі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у Сочы Уладзімір Пуцін прапанаваў знайсці ўзаемапрымальнае рашэнне, каб не пачынаць перагаворы з санкцый. Расійскі лідар таксама адзначыў, што дзяржаўны бюджэт не гатовы да гэтых выплат. "Я гавару: добрая прапанова, у мяне будзе сустрэчная. Вы сарвалі тэрміны, значыць, давайце дамовімся, што працэнт па крэдыце скароцім да таго ўзроўню, як вы будуеце ў Венгрыі, у В'етнаме (недзе каля 3 працэнтаў). Мы не будзем уводзіць санкцыі, і гэта якраз тое на тое і атрымаецца. І крэдыт, калі вы тэрміны сарвалі, мы пачнём выплачваць не праз два гады, а праз пяць. Лагічна? Лагічна. Неўтульна, нязручна, але вырашылі, што ў гэтым плане мы будзем дамаўляцца: іншага не дадзена. Або мы ўводзім санкцыі за пратэрміноўку (а там вялікія грошы), або яны пасоўваюцца па крэдыце. Гэта цалкам нармальна", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што непрымання па гэтай прапанове ў расійскага Прэзідэнта не было.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі