Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 сакавіка 2023, 09:33

Лукашэнка прапанаваў рабіць практычныя крокі для актывізацыі супрацоўніцтва з Ганай

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ганы Нану Акуфа-Ада і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь надае важнае значэнне развіццю раўнапраўных, паважлівых, дружалюбных адносін з Афрыкай і разглядае Гану як перспектыўнага партнёра.

"Наша краіна мае вялікі прамысловы і навукова-тэхнічны патэнцыял, які мы можам прапанаваць для рэалізацыі сумесных праектаў у прамысловасці, механізацыі сельскай гаспадаркі, забеспячэнні харчовай бяспекі, адукацыі, медыцыне, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што нам неабходна развіваць дагаворна-прававую базу, рабіць практычныя крокі ў актывізацыі супрацоўніцтва на карысць абодвух народаў".

Прэзідэнт пацвердзіў гатоўнасць беларускага боку да абмеркавання перспектыў узаемадзеяння ў любым зручным фармаце.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нану Акуфа-Ада і ўсім жыхарам Ганы моцнага здароўя, міру і працвітання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі