Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка прапанаваў правесці наступны лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША зноў у Мінску

Прэзідэнт 09.09.2019 | 19:23
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час цырымоніі адкрыцця лёгкаатлетычнага матчу Еўропа - ЗША прапанаваў правесці наступную сустрэчу спартсменаў, якая запланавана на 2021 год, зноў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па правілах, у 2021 годзе матч паміж Еўропай і ЗША павінен адбыцца ў Злучаных Штатах - надыдзе іх чарга праводзіць гэтыя спаборніцтвы. Аднак, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, у 2021 годзе ў ЗША пройдзе чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы, і сумясціць гэтыя спаборніцтвы па правілах будзе нельга.

"Мы прапануем вам правесці гэтыя два гады ў Беларусі. Не спяшайцеся ні ў Еўропу далёкую, ні ў Амерыку. Калі вы нам даручыце, мы правядзём яшчэ на больш высокім узроўні такі матч", - звярнуўся Прэзідэнт да кіраўнікоў Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый і Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.

Аляксандр Лукашэнка з гумарам заўважыў, што такім чынам Мінск на перыяд спаборніцтваў у 2021 годзе зможа стаць сталіцай Злучаных Штатаў Амерыкі. З Дональдам Трампам (кіраўнік беларускай дзяржавы ўпэўнены, што ён будзе выбраны на чарговы тэрмін) Прэзідэнт паабяцаў дамовіцца. "Я думаю, ён з'явіцца тут на гэтым стадыёне - у сталіцы чарговых лёгкаатлетычных гульняў, матчу стагоддзя", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў