Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 лістапада 2021, 09:43

Лукашэнка прапанаваў Панаме актывізаваць узаемадзеянне па спектры напрамкаў

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Панамы Лаўрэнціна Карціса з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Нягледзячы на геаграфічную адлегласць, Беларусь і Панама маюць значны патэнцыял для актывізацыі ўзаемадзеяння па шырокім спектры напрамкаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў якасці бясспрэчнага прыярытэту ў Беларусі разглядаюць гандаль і інвестыцыі, прамысловую кааперацыю, падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кадраў.

"Карыстаюся выпадкам, каб падкрэсліць імкненне Беларусі да далейшага развіцця дружалюбных міждзяржаўных адносін з Панамай, заснаваных на адкрытасці і ўзаемнай павазе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі