Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 сакавіка 2024, 20:02

Лукашэнка прапанаваў пакуль пакінуць адкрытым пытанне аб пераліку суб'ектаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі
 

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў пакуль пакінуць адкрытым пытанне аб пераліку суб'ектаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Адпаведныя заявы ён зрабіў на сустрэчы, прымеркаванай да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што раней паняцце "грамадзянская супольнасць" і ўсё, што яго напаўняе, было прыцягнута да разумення гэтай грамадзянскай супольнасці Захадам. "І вы разумееце, каго яны малі на ўвазе састаўнымі часткамі гэтай грамадзянскай супольнасці. У свой час я настойліва прапаноўваў нам вызначыцца. Грамадзянская супольнасць - нармальнае паняцце. Але галоўнае - што гэта такое. На гэты момант мы вызначыліся. І далі магчымасць прадстаўнікам суб'ектаў грамадзянскай супольнасці быць актыўнымі будаўнікамі нашай дзяржавы і ўсяго грамадскага ўкладу нашай краіны", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што асабліва дэбатавалі па гэтым пытанні пры распрацоўцы паправак у Канстытуцыю.

"Але я ўсё больш думаю аб тым: гэта пытанне закрыта ці не? Думаю, што не. Яго закрываць не трэба. Магчыма, з'явяцца новыя суб'екты грамадзянскай супольнасці. Ну і потым, калі ісці ад жыцця - гэта наогул мой прынцып, - што нас падштурхоўвае сёння да таго, каб гэта пытанне закрыць? Таму давайце яго пакінем пакуль адкрытым. Прыйдзе час - мы канчаткова, калі ў гэтым будзе неабходнасць, вызначымся", - заявіў беларускі лідар.

На сустрэчы старшыня Беларускай партыі "Белая Русь" і аднайменнага грамадскага аб'яднання Алег Раманаў выказаў меркаванне, што 30-гадовы шлях станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пройдзены паспяхова. "Спробы навязвання нам праз асобныя грамадска-палітычныя структуры як звонку, так і знутры чужых, непрымальных шляхоў грамадскага развіцця былі адхілены. Беларускі народ дакладна і недвухсэнсава прадэманстраваў імкненне да пабудовы ўласнай дэмакратычнай сістэмы. Увасабленнем такога імкнення з'яўляецца грамадскі запыт на канструктыўнае ўключэнне прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў кіраванне справамі дзяржавы", - сказаў ён.
У 2023 годзе ў краіне прыняты закон аб асновах грамадзянскай супольнасці.

Усебеларускі народны сход Алег Раманаў назваў вяршыняй беларускага дэмакратычнага будаўніцтва, узорам прамой дэмакратыі для ўсяго свету.

Разам з тым, нягледзячы на значныя поспехі ў станаўленні грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, яе развіццё прадаўжаецца, у сувязі з чым Алег Раманаў абазначыў шэраг пытанняў. У іх ліку - неабходнасць актывізацыі ўзаемадзеяння розных суб'ектаў грамадзянскай супольнасці з мэтай пастаяннай зверкі гадзіннікаў у пытаннях ацэнкі тых ці іншых палітычных падзей. "Паказчыкам узрослай сталасці беларускай грамадзянскай супольнасці з'яўляецца выпрацоўка і рэалізацыя адзінай стратэгіі ў падтрымцы канструктыўнымі сіламі палітычнага курсу дзяржавы, а таксама павышэнне грамадскай самасвядомасці і грамадзянскай актыўнасці насельніцтва. Прыкладам выступае беларуская вялікая дзявятка - 4 палітычныя партыі і 5 грамадскіх аб'яднанняў, кансалідаваныя ў рамках штаба патрыятычных сіл", - дадаў Алег Раманаў.

Ён падкрэсліў, што плюралізм меркаванняў карысны і бяспечны толькі пры ўмове дасягнення народнай згоды па ключавых пытаннях палітычнага жыцця: "Для нас такой фундаментальнай асновай з'яўляецца каштоўнасць незалежнай, моцнай, працвітаючай Беларусі і ідэя пабудовы сацыяльна справядлівага грамадства на аснове традыцыйных каштоўнасцей і моцнай дзяржаўнай улады. Давер народа да Прэзідэнта дае магчымасць паспяхова пераадольваць і разам вырашаць праблемы сацыяльна-эканамічнага і духоўна-культурнага развіцця краіны, а грамадзянскай супольнасці дае дакладныя арыенціры яе развіцця".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі