ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 27 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 ліпеня 2019, 16:10

Лукашэнка прапанаваў падумаць аб сумесных з Расіяй заяўках на правядзенне вялікіх спартыўных форумаў

18 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе падумаць над магчымасцю падачы сумесных з Расіяй заявак на правядзенне вялікіх міжнародных спартыўных форумаў. Аб гэтым ён заявіў сёння, выступаючы на пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў прыватнасці адзначыў, што краіны прымалі ўжо на высокім узроўні самыя маштабныя міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы. У іх ліку паспяхова праведзены Расіяй чэмпіянат свету па футболе 2018 года і II Еўрапейскія гульні 2019 года‚ якія нядаўна прайшлі ў Беларусі.

"Магчыма, нам трэба падумаць аб правядзенні такіх спаборніцтваў у рамках адзінай заяўкі Беларусі і Расіі з фінансаваннем за кошт бюджэту Саюзнай дзяржавы. Гэта дасць магчымасць стымуляваць развіццё турыстычнай галіны ў нашых краінах", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі