Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2021, 22:00

Лукашэнка прапанаваў новую традыцыю на Дзень Незалежнасці

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета прапанаваў заснаваць новую традыцыю ў святкаванні Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што любая дзяржава каштоўная і моцная традыцыямі. Яны ёсць і ў незалежнай Беларусі. Калі гаварыць пра Вялікі тэатр, то гэта, напрыклад, Навагодні баль.

Кіраўнік дзяржавы выказаў пажаданне, каб святочныя вечары, падобныя да сённяшняга канцэрта ў Вялікім тэатры, сталі традыцыйнымі для Дня Незалежнасці. "Я хачу, каб гэтыя сустрэчы (цяперашняга Прэзідэнта і будучых прэзідэнтаў) сталі традыцыйнымі, штогадовымі. Мы падумаем, як гэта аформіць. Але вы (прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. - Заўвага БЕЛТА) заўсёды будзеце ў цэнтры. Вы будзеце паказваць лепшую сваю творчасць, а я прыму рашэнне аб прысуджэнні да гэтага дня дзяржаўных прэмій, званняў народных, заслужаных. Мы зробім, каб наша творчая інтэлігенцыя ў Дзень Незалежнасці прагучала. Лічыце гэта рашэнне прынятым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка і паабяцаў прыехаць у Вялікі тэатр праз год, 3 лiпеня 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі