Сцяг Аўторак, 18 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 студзеня 2025, 08:28

Лукашэнка прапанаваў Індыі вывесці супрацоўніцтва на якасна новы ўзровень

Фота з архіва
Фота з архіва
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускіх грамадзян і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Індыі Драўпадзі Мурму, прэм'ер-міністра гэтай краіны Нарэндру Модзі, а таксама ўвесь індыйскі народ з 75-й гадавінай нацыянальнага свята - Дня Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэты дзень сімвалізуе непахісны суверэнітэт вашай вялікай дзяржавы. За гады незалежнага развіцця Індыя дасягнула істотнага эканамічнага прагрэсу і сацыяльнага дабрабыту, заваявала высокі міжнародны аўтарытэт", - гаворыцца ў віншаванні Драўпадзі Мурму.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паміж Беларуссю і Індыяй склаліся ўстойлівыя даверныя адносіны, якія ствараюць надзейны фундамент для далейшай рэалізацыі ўзаемавыгадных кантактаў у палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах.

"Мне асабліва прыемна адзначыць, што ў мінулым, 2024 годзе нам удалося перайсці на новы ўзровень супрацоўніцтва ў рамках важных міжнародных аб'яднанняў - Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і БРІКС, да якіх Беларусь далучылася дзякуючы нязменнай падтрымцы Нью-Дэлі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Драўпадзі Мурму моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а дружалюбнаму народу Індыі - шчасця і міру.

У віншаванні Нарэндру Модзі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь і Індыю аб'ядноўвае не толькі стаўленне да суверэнітэту і незалежнасці як вышэйшых каштоўнасцей нацыі, але і шматгадовая дружба народаў.

"Мінск зацікаўлены ў інтэнсіфікацыі ўсебаковага дыялогу з Нью-Дэлі і вывадзе беларуска-індыйскага партнёрства на якасна новы ўзровень як у палітычнай, так і ў гандлёва-эканамічнай сферы. Перакананы, што далучэнне ў 2024 годзе Рэспублікі Беларусь да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і атрыманне статусу партнёра ў БРІКС адкрываюць дадатковае вымярэнне ў адносінах паміж нашымі дзяржавамі, якое мы эфектыўна выкарыстаем у мэтах захавання незалежнасці і сацыяльна-эканамічнага прагрэсу абедзвюх краін", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт пажадаў Нарэндру Модзі добрага здароўя, шчасця і дабрабыту і запрасіў наведаць гасцінную Беларусь для абмеркавання ўсіх пытанняў двухбаковага парадку дня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі