Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 лютага 2024, 13:19

Лукашэнка прапанаваў больш актыўна ствараць сумесныя з Узбекістанам фармвытворчасці

8 лютага, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 лютага на перагаворах з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым у пашыраным складзе прапанаваў актыўна ствараць сумесныя фармацэўтычныя вытворчасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ўмееце так шмат рабіць, што нам трэба ў вас вучыцца. Тыя тэхналогіі, якія засталіся ў нас ад Савецкага Саюза (штосьці мы дабавілі, вы гэта ведаеце), - мы гатовы поўнасцю пераносіць на тэрыторыю Узбекістана", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У прыклад кіраўнік дзяржавы прывёў фармацэўтычную галіну. Узбекістан зацікаўлены ў пастаўках лякарстваў, таму Прэзідэнт прапануе сумесныя вытворчасці. "Мы ж можам тут ствараць сумесную вытворчасць, а ён (Прэзідэнт Узбекістана. - Заўвага БЕЛТА) прыцягне сюды любую субстанцыю: у яго ёсць каласальныя сувязі ў свеце. І мы можам тут вырабляць лякарствы", - прапанаваў кіраўнік дзяржавы.

Як адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, бакі падрабязна абмяркоўваюць гэта пытанне. Беларусь і Узбекістан хочуць прааналізаваць нарматыўную базу, каб спрасіць рэгістрацыю прэпаратаў, і скласці пералік найбольш запатрабаваных лекавых сродкаў. "З перспектывай продажу ў суседнія краіны", - сказаў губернатар.

"Што датычыцца тэхнічнай рэгістрацыі. Слухайце, у нас жа "дыктатура" - мы ж пытанне можам вырашыць хутка. Галоўнае, каб у вас была дамоўленасць, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Давайце разам гэта ствараць".

У сваю чаргу Шаўкат Мірзіёеў запэўніў, што ўзбекскі бок гатовы прадаставіць гарантыі па набыцці беларускай фармацэўтычнай прадукцыі на неабходную колькасць гадоў. "Ваша якасць нас задавальняе", - заявіў ён.

Гаворачы ў цэлым аб супрацоўніцтве паміж краінамі, Аляксандр Лукашэнка дадаў, што некаторыя напрамкі развіваюцца не так хутка, як хацелася б. "Гэта значыць - гэта вы, члены ўрада, міністры, недзе нешта недацягнулі, мужыкі. Таму давайце: дамовіліся - трэба рабіць", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі