Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 жніўня 2022, 09:35

Лукашэнка прапанаваў Беніну развіваць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці і адукацыі

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Бенін Патрыса Талана з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Рэспубліка Беларусь удзяляе значную ўвагу ўмацаванню сувязей з дзяржавамі Заходняй Афрыкі. Упэўнены, што пашырэнне ўзаемадзеяння паміж Мінскам і Порта-Нова ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, адукацыі і іншых галінах узаемнага інтарэсу будзе садзейнічаць павышэнню дабрабыту жыхароў нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Патрысу Талану здароўя і шчасця, а таксама міру, прагрэсу і працвітання Беніну.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі