Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 сакавіка 2021, 09:18

Лукашэнка пракаменціраваў сітуацыю вакол НАК і ўдзелу беларускіх атлетаў у Алімпіядзе

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў сітуацыю вакол НАК і ўдзелу беларускіх атлетаў у маючай адбыцца Алімпіядзе ў Токіа. Адпаведныя заявы ён зрабіў 13 сакавіка ў "Раўбічах", адказваючы на пытанні журналістаў пасля ўдзелу ў спартыўным свяце "Мінская лыжня", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў "не перажываць" і звярнуў увагу на палітызацыю адпаведных пытанняў.

Адзін з журналістаў у сваім пытанні адзначыў, што МАК не прызнае Віктара Лукашэнку кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. "Ну, тады давядзецца прызнаць Аляксандра Лукашэнку. Ён ужо даўно прызнаны. Лепш ужо Віктара прызнаць, чым пакінуць ранейшага Лукашэнку. Яны нават да гэтага не дадумаліся", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

"Думаю, нам перажываць наконт гэтага абсалютна не трэба. У нас ёсць свая краіна, і мы будзем гэту палітыку будаваць так, як гэта патрэбна", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён таксама звярнуў увагу, што Віктар Лукашэнка і так ужо на працягу доўгага часу фактычна працуе на пасадзе кіраўніка НАК: "Я там "парасон" для гэтай арганізацыі (размова пра перыяд, калі Аляксандр Лукашэнка ўзначальваў НАК, першым віцэ-прэзідэнтам быў Віктар Лукашэнка. - Заўвага БЕЛТА). Усё было добра. Потым яны прыслалі патрабаванне напярэдадні (Алімпійскага сходу НАК Беларусі. - Заўвага БЕЛТА): Дзіму Баскава "пад нож", Лукашэнку-1, Лукашэнку-2 - не дай бог, мы тады санкцыі ўвядзём. Яшчэ нічога не зрабіў, ужо санкцыі. І прапанавалі яму ад бацькі адмовіцца. Гэта сын адмовіцца ад бацькі! Ну што пра іх гаварыць далей".

Ён адзначыў, што пачынаюць падціскаць ужо Беларусь па ўсіх франтах. "Нават на "Еўрабачанні", я гляджу. Што там група гэтая? Ну, толькі аўтарытэту ёй дабавілі. Як кажуць, добры піяр. Ну, калі што, дык песню мы зробім іншую. Не пытанне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Таму вы бачыце, што гэта ўсё палітызавана. Але я ж гаварыў: калі мы хочам быць нацыяй, мы павінны выстаяць. А яшчэ раней я гаварыў, што незалежнасць і суверэнітэт вельмі дорага каштуюць. Вось яно ўсё і дэманструецца на міжнароднай арэне. Але б'юць моцных. На слабых увагу на звяртаюць", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі