Аляксандр Лукашэнка
25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў працэс падбору кадраў у новы склад урада і не толькі. Адпаведныя заявы ён зрабіў, прымаючы з дакладам старшыню Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталлю Качанаву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Бачу ўжо ў сродках масавай інфармацыі пачынаюць мусоліць: "Ах, урад! Хто будзе - не будзе..." Яны проста забылі, журналісты, блогеры і іншыя, асабліва не нашы, што ўрад фарміруецца не пасля выбараў. Мы паступова фарміравалі ўрад да выбараў некалькі месяцаў, паўгода, а недзе год, назначаючы міністраў і гэтак далей. У нас амаль палавіна ўжо міністраў, членаў урада працуюць менш, чым год. Інакш кажучы, гэта нованазначаныя людзі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Але кіраўніцтва і вышэйшыя службовыя асобы, і іншыя - усё, што ўваходзіць у кампетэнцыю Прэзідэнта, - гэтыя людзі падлягаюць разгляду".
Ён растлумачыў, што работа камісіі - гэта не толькі прапанаванне кандыдатур у склад урада, але і ў цэлым. Але, вядома, размова ў першую чаргу пра кіраўніцтва ўрада, шэраг міністраў, вышэйшых службовых асоб.
Прэзідэнт таксама папрасіў Наталлю Качанаву расказаць аб выніках яе нядаўняга візіту ў Азербайджан.-0-
"Бачу ўжо ў сродках масавай інфармацыі пачынаюць мусоліць: "Ах, урад! Хто будзе - не будзе..." Яны проста забылі, журналісты, блогеры і іншыя, асабліва не нашы, што ўрад фарміруецца не пасля выбараў. Мы паступова фарміравалі ўрад да выбараў некалькі месяцаў, паўгода, а недзе год, назначаючы міністраў і гэтак далей. У нас амаль палавіна ўжо міністраў, членаў урада працуюць менш, чым год. Інакш кажучы, гэта нованазначаныя людзі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Але кіраўніцтва і вышэйшыя службовыя асобы, і іншыя - усё, што ўваходзіць у кампетэнцыю Прэзідэнта, - гэтыя людзі падлягаюць разгляду".
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што даручаў гэтыя пытанні разгледзець і ўнесці прапановы па кандыдатурах спецыяльнай камісіі, у склад якой уваходзіць і Наталля Качанава. "Каб меркаванняў было больш. Я ведаю, вы абмяркоўвалі не адзін раз персаналіі кандыдатур. Да чаго прыйшлі?" - пацікавіўся Прэзідэнт.