Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 красавіка 2021, 15:43

Лукашэнка пракаменціраваў прапанову аб пераносе з Мінска перагаворнай пляцоўкі па Данбасе

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў прапанову аб пераносе з Мінска перагаворнай пляцоўкі трохбаковай кантактнай групы па сітуацыі на Данбасе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з народным дэпутатам Вярхоўнай рады Украіны Яўгенам Шаўчэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Слухайце, вы лічыце, што работа трохбаковай групы - гэта падарунак Лукашэнкі? Ды не. Тады папрасіў Прэзідэнт Парашэнка, Пуцін, усе згадзіліся, што так, у Мінску. Гэта блізка, палітычна гэта выгадна. Леанід Данілавіч Кучма, першы чалавек, які прадстаўляў (займаў пасаду пастаяннага прадстаўніка Украіны ў трохбаковай кантактнай групе. - Заўвага БЕЛТА), мы заўсёды яго сардэчна (прымалі. - Заўвага БЕЛТА). Забяспечвалі ўсё, што толькі ўкраінцы хацелі, - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Кажуць, у іншае месца жаданне перанесці. Ну, прынамсі, кіраўніцтва і Краўчук (цяперашні пастаянны прадстаўнік Украіны ў ТКГ Леанід Краўчук. - Заўвага БЕЛТА). Ды калі ласка. Калі Украіне гэта выгадна і будзе на карысць, мы будзем толькі вітаць".

"Але я не разумею, навошта ехаць за край свету, калі ў цябе за агароджай, у тваіх родных людзей (ёсць магчымасць сустракацца і абмяркоўваць неабходныя пытанні. - Заўвага БЕЛТА), ты прыязджаеш сюды як дамоў? Навошта гэта рабіць? Гэта чыста палітычная вакханалія. Але, паверце, мы асабліва не перажываем наконт гэтага. Проста шкада Украіну, што гэты працэс можа зацягнуцца або наогул разваліцца. Гэтага рабіць не трэба", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі