Сцяг Серада, 14 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2025, 14:43

Лукашэнка пракаменціраваў гісторыю з Анжалікай Мельнікавай, якая згубілася ў Польшчы

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка ў час размовы з журналістамі закрануў гісторыю з Анжалікай Мельнікавай, якая знікла ў Польшчы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яны (Польшча. - Заўвага БЕЛТА) ж там згубілі спікерку гэту. Знайсці не могуць! Знайсці не могуць. Дык знайдзіце хоць, - сказаў Прэзідэнт. - У іх адно цяпер. Зразумела, Пачобут гэты - вечная праблема. І нейкая яшчэ тэма. "Для таго каб размаўляць з намі, беларусы павінны зрабіць гэта". Я гавару: "Мы нікому нічога не абавязаны. Хочаце - садзімся размаўляем".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Беларусь у свой час хацела выдаць Польшчы асуджанага Анджэя Пачобута, аднак польскі бок адмовіўся. "А Пачобут сказаў: "Я туды не паеду. У нас гэта ўсё запісана. І ўсе нас папракаюць, што мы прыгнятаем кагосьці. Нікога мы не прыгнятаем. Месца ўсім хапае", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заўважыў, што калі кіраўнік афіцыйна незарэгістраванага Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс выступіла за наладжванне дыялогу паміж Беларуссю і Польшчай, яе адразу ж пачыналі дзяўбці. "Вось іх палітыка - палітыка эскалацыі і абвастрэння", - звярнуў увагу беларускі лідар.

На думку кіраўніка дзяржавы, чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Польшчы, хто б ні быў выбраны на гэту пасаду, ніяк не памяняюць палітыку польскіх улад. "Прэзідэнт нічога змяніць не можа. Ён не валодае там нейкімі паўнамоцтвамі. Будзе штосьці бразгаць у сродках масавай інфармацыі, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Але хацелася б, каб быў разважлівы нармальны чалавек. Не трэба прарасійскі, прабеларускі. Прапольскі няхай будзе. Які будзе рабіць у інтарэсах палякаў. Мы гэтага хочам. Калі хочуць, будзем з імі працаваць".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі