27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 лютага ў інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу пракаменціраваў будучую здзелку паміж ЗША і Украінай па рэдказямельных металах, паведамляе БЕЛТА.
"Што датычыцца гэтых рэдказямельных матэрыялаў, я пытанне ўзняў (у размове з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. - Заўвага БЕЛТА), гавару: дзіўна неяк - амерыканцы патрабуюць ад Украіны аддаць ім найважнейшае тое, што ў іх ёсць. Размова ж не толькі аб рэдказямельных матэрыялах ідзе ў ЗША. Але ідзе размова аб прыродным газе, аб нафце, аб лагістыцы (аб партах) і гэтак далей. Тут жа больш шырокае пытанне. І я Пуціну выклаў сваю пазіцыю вось у такім ключы. На што ён сказаў, што "амерыканцы ломяцца ў адчыненыя дзверы, гэта ёсць усё ў Расіі, мы можам з імі дамовіцца і працаваць". А потым публічна гэта агучыў", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што пагадненне паміж ЗША і Украінай па рэдказямельных металах можа насцярожваць Расію і, хутчэй за ўсё, насцярожвае.
"Я так думаю. Я не абмяркоўваў з Расіяй і з Пуціным гэтыя пытанні. Мы абмяркуем гэта пытанне. Але, хутчэй за ўсё, гэта можа насцярожваць, калі Расія адчуе, што гэтыя дамоўленасці будуць выходзіць за рамкі эканамічных адносін. Калі гэта будзе чыстая эканоміка, не звязаная з ваенна-прамысловым комплексам, зброяй, узброенымі сіламі, чаму б і не? Расія спакойна будзе працаваць", - адзначыў беларускі лідар.
"Так, непрыемна, што магутная дзяржава ў выглядзе Злучаных Штатаў Амерыкі ў цябе пад плотам, за акном будзе распрацоўваць карысныя выкапні, ствараць свае прадпрыемствы і гэтак далей. Напэўна, не вельмі прыемна. Гэта мог бы рабіць ты, але робяць іншыя. Але гэта Расія перажыве. Расія велізарная, і ў яе гэтага дабра хапае", - дадаў Прэзідэнт.-0-