Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 сакавіка 2022, 15:53

Лукашэнка прагназуе хуткае завяршэнне спецаперацыі Расіі ва Украіне і дасягненне міру

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прагназуе хуткае завяршэнне спецаперацыі Расіі ва Украіне і дасягненне міру. Аб гэтым ён заявіў сёння ў інтэрв'ю японскаму тэлеканалу TBS, паведамляе БЕЛТА.

"Я перакананы, што ў бліжэйшы час гэты канфлікт - аперацыя Расіі - закончыцца мірам", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што Расія прапануе Украіне абсалютна прымальны варыянт дагавора. "І сёння яшчэ магчыма, каб Украіна з Расіяй дамовіліся і Зяленскі падпісаў з Пуціным гэты дагавор, - упэўнены беларускі лідар. - Калі Зяленскі на гэта не пойдзе, то, паверце, яму давядзецца на працягу невялікага часу падпісаць акт аб капітуляцыі. Расія ў гэтай вайне не прайграе".

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што Захаду не ўдасца ўцягнуць у гэты канфлікт Беларусь. "Я практычна перакананы, што нам не давядзецца ваяваць з Украінай. Захаду не ўдасца ўцягнуць нас у гэты канфлікт. У нас дастаткова розуму для таго, каб не ўцягнуцца ў гэты канфлікт, як нас сёння амерыканцы разам са сваімі партнёрамі штурхаюць да гэтага канфлікту", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі