ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 снежня 2021, 11:17

Лукашэнка прадставіць Субоціна на пасадзе губернатара і сустрэнецца з актывам Віцебскай вобласці

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадставіць Аляксандра Субоціна на пасадзе старшыні Віцебскага аблвыканкама і сустрэнецца з актывам рэгіёна, паведамляе БЕЛТА.

Як паведамлялася БЕЛТА, 15 снежня на сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Субоцін быў зацверджаны на пасадзе старшыні аблвыканкама.

Аляксандр Субоцін
Аляксандр Субоцін

Аляксандр Субоцін 13 снежня кіраўніком дзяржавы быў назначаны старшынёй Віцебскага аблвыканкама. Раней ён працаваў на пасадзе віцэ-прэм'ера. "Гэта ваша радзіма. Ды я і сам гэта адчуваю, вы неабыякавыя да яе. Як і ўсе мы да той зямлі, на якой доўгі час працавалі, і там, дзе мы людзьмі сталі. Там ваша ўсё", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка пры назначэнні новага губернатара.

Прэзідэнт нагадаў, што Аляксандр Субоцін прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы новых падыходаў да развіцця Віцебскай вобласці, асабліва па вядзенні сельскай гаспадаркі на тэрыторыі рэгіёна, стварэнні інтэграцыйных структур на базе гаспадарак.

"Мы з вамі як з віцэ-прэм'ерам дамаўляліся аб тым, што сур'ёзна паглядзім, як ідуць справы ў Віцебскай вобласці. Мы больш не можам спакойна глядзець, як вырашаюцца некаторыя пытанні. А вырашаюцца яны не па ўсіх напрамках так, як мы думалі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Мы дамаўляліся, што за гэту зіму паглядзім некаторыя вытворчыя аб'яднанні - гэтыя інтэграцыйныя структуры - і зробім адпаведныя высновы".

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу новага губернатара на вырашэнне раней даручаных яму пытанняў, напрыклад на развіццё Аршанскага мясакамбіната. Аляксандр Субоцін курыраваў гэту вытворчасць, яшчэ з'яўляючыся намеснікам прэм'ер-міністра. Прэзідэнт таксама згадаў Мёрскі металапракатны завод, заўважыўшы, што збіраецца наведаць гэта прадпрыемства і азнаёміцца з яго работай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі