Фота з архіва
28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб прадаўжэнні праграмы крэдытавання грамадзян Беларусі на куплю айчынных легкавых аўтамабіляў. Адпаведны ўказ Прэзідэнт падпісаў 28 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
У рамках праграмы можна набыць легкавыя аўтамабілі айчыннага брэнда BELGEE.
Усяго на ўнутраным рынку прададзена больш за 70 тыс. аўтамабіляў СЗАТ "БЕЛДЖЫ". Праграмай крэдытавання за час яе дзеяння скарысталіся больш за 33 тыс. фізічных асоб. Яны набылі амаль палавіну ад агульнага аб'ёму прададзеных на беларускім рынку айчынных аўтамабіляў.-0-