Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 жніўня 2022, 10:19

Лукашэнка прадаўжае серыю рэгіянальных паездак па сельгастэматыцы наведваннем Мядзельшчыны

2 жніўня, Мядзельскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка робіць рабочую паездку ў Мядзельскі раён Мінскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы прадаўжае серыю наведванняў рэгіёнаў, у час якіх у цэнтры ўвагі пытанні ўборачнай кампаніі і развіцця сельскагаспадарчай сферы ў цэлым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Мядзельскім раёне Прэзідэнт наведае сельскагаспадарчы філіял ААТ "Мінскаблаграсэрвіс", дзе яму даложаць аб ходзе ўборачнай кампаніі як у краіне ў цэлым, так і ў рэгіёне. Размова таксама пойдзе аб пілотным праекце стварэння з нуля сельскагаспадарчай арганізацыі, якая эфектыўна функцыянуе.

Сельскагаспадарчы філіял ААТ "Мінскаблаграсэрвіс" створаны і зарэгістраваны 22 лістапада 2021 года. Для гэтага былі выдзелены сельгасугоддзі неэфектыўна працуючых сельскагаспадарчых арганізацый Мядзельскага раёна. Цяпер плошча сельгасугоддзяў складае 8,8 тыс. га, у тым ліку ворных зямель - 4,3 тыс. га, і ў далейшым плошча будзе павялічвацца. Асноўны напрамак дзейнасці - вытворчасць прадукцыі раслінаводства з далейшым забеспячэннем птушкагадоўчых фабрык і свінагадоўчых комплексаў Мінскай вобласці збожжам.

Як паведамлялася БЕЛТА, тыдзень таму кіраўнік дзяржавы правёў рэспубліканскую селектарную нараду па ўборачнай кампаніі, у ходзе якой пастаўлены канкрэтныя задачы і адбыўся падрабязны разбор праблемных момантаў. Тады ж Аляксандр Лукашэнка анансаваў серыю рэгіянальных паездак, каб вывучыць сітуацыю на месцах. Першым такім пунктам стаў Слуцкі раён, дзе кіраўнік дзяржавы пабываў 29 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі