Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 сакавіка 2021, 14:24

Лукашэнка: прадацца, уступіць унутр якой-небудзь дзяржавы ні адзін не захоча, а я больш за ўсіх не хачу

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што з'яўляецца самым вялікім прыхільнікам суверэнітэту і незалежнасці краіны. Аб гэтым ён заявіў сёння, размаўляючы з работнікамі Мінскага вытворчага гарбарнага аб'яднання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Заўсёды ў нас былі і добрыя часы, і дрэнныя часы. Незалежнасць, я вам казаў, каштуе дорага. Але прадацца, уступіць унутр якой-небудзь дзяржавы, напэўна, ні адзін з вас не захоча. А я больш за ўсіх не хачу. Таму што першы Прэзідэнт гэтай дзяржавы, якую я разам з вамі рукамі гэтымі ляпіў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён згадаў памятныя мерапрыемствы ў Хатыні, якія прайшлі напярэдадні, падкрэсліўшы тыя цяжкасці і жах, з якім сутыкнуліся людзі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: "Стаіш у Хатыні і думаеш: бедныя людзі! У глухой гэтай вёсачцы займаліся сваімі справамі. І раптам прыйшлі падонкі, акружылі, у хлеў загналі, спалілі. Вось гэта была катастрофа".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў карных аперацыях удзельнічалі не толькі немцы, але і калабарацыяністы. "Вось гэта была катастрофа. Ты жывеш у вёсцы, у цябе дзеткі. Недзе немцаў забілі - прыйшлі, усю вёску спалілі, выразалі. Куды было дзявацца гэтым гаротнікам? Вось гэта была праблема. І мы гэта павінны помніць", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі