ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +27°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 15:45

Лукашэнка: праблемы, з якімі мы сутыкнуліся, маюць ярка выяўленае знешняе паходжанне

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праблемы, з якімі мы сутыкнуліся, маюць ярка выяўленае знешняе паходжанне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усё, што мы прайшлі і перажылі, - гэта не спантанныя атакі на ўладу або асабіста Прэзідэнта і не эмацыянальны парыў. Гэта - паслядоўная і мэтанакіраваная палітыка супраць беларускай дзяржаўнасці, нашага народа і яго будучыні. Супраць краіны - заснавальніка ААН, рэгіянальнага міратворца, важнага звяна спалучэння Захаду і Усходу. Краіны, якая яшчэ не залячыла раны Вялікай Айчыннай вайны, прыняла на сябе асноўную долю попелу Чарнобыля, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта толькі пацвярджае тое, аб чым я неаднаразова гаварыў раней: праблемы, з якімі мы сутыкнуліся, маюць ярка выяўленае знешняе паходжанне".

Прэзідэнт падкрэсліў, калі б мы, як некаторыя постсавецкія дзяржавы, паддаліся ліхаманцы змяняльнасці ўлады, дапусцілі шараханні ў палітыцы і ідэалогіі, то некіруемае пікіраванне было б ужо не спыніць. "Нас чакалі б міграцыя, раз'яднанасць народа, дысфункцыя эканомікі, рост злачыннасці, заняпад сацыяльнай дзяржавы. Жылі б па прынцыпе: хто можа - выжывайце. І ўсё гэта - незваротна, на вякі, калі не назаўсёды",- канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі