Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 верасня 2021, 12:47

Лукашэнка: праблемы ў Афганістане павінен вырашаць сам народ, але краіне трэба дапамагчы

17 верасня, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Праблемы ў Афганістане павінен вырашаць сам народ, але краіне трэба дапамагчы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Душанбэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што апошнім часам усё часцей гучаць розныя пункты гледжання і пазіцыі па Афганістане.

"Падсумоўваючы ўсё, што сказана, мой вопыт работы Прэзідэнтам дазваляе зрабіць адну выснову: усе праблемы, якія сёння існуюць у Афганістане, вырашаць афганскаму народу. Толькі афганскі народ можа вырашыць усе праблемы, якія створаны і ствараюцца на гэтай тэрыторыі", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым ён звярнуў увагу, што суседнія краіны таксама зацікаўлены мець побач стабільнага партнёра, а значыць, ім трэба дапамагчы Афганістану ў вырашэнні існуючых праблем. "Гісторыя нас вучыць чаму: дзве буйнейшыя, магутнейшыя дзяржавы (Савецкі Саюз і Амерыка) 30 гадоў спрабавалі часткова сілай вырашыць праблемы ў Афганістане. І што атрымалася? Вы гэта ведаеце па апошніх падзеях. Таму праблему трэба вырашаць дабром. Да афганскай дзяржавы і народа трэба ставіцца як да роўнага. Трэба дапамагчы Афганістану. Толькі на гэтым шляху можна спакойна вырашыць праблемы", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Але ўсе мы павінны разумець, што імгненна вырашыць гэтыя праблемы не атрымаецца. Трэба ісці спакойна, цярпліва, прапануючы тыя ці іншыя шляхі дапамогі Афганістану. Не трэба свае каштоўнасці ім навязваць, яны выберуць сваю будучыню самі. Аб гэтым вучыць нас і сучасная гісторыя развіцця рэгіёна Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Яшчэ раз падкрэсліваю: афганцы выберуць сваю будучыню самі. Нам трэба ім дапамагчы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі