Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 лютага 2019, 11:05

Лукашэнка: праблемы ў адносінах Беларусі і ЕС не маюць хранічнага характару і падлягаюць вырашэнню

18 лютага, Мінск /Міхаіл Маціеўскі- БЕЛТА/. Праблемы ў адносінах паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам не маюць хранічнага характару і падлягаюць вырашэнню. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з еўрапейскім камісарам па бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтэрам Этынгерам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі рады з вамі сёння сустрэцца і абмеркаваць тыя праблемы, якія, магчыма, існуюць у нашых адносінах. Хоць слова "магчыма", напэўна, не падыходзіць. Гэтыя праблемы ў нас былі заўсёды і, напэўна, будуць. Але, як паказаў апошні час, усе праблемы не маюць хранічнага характару, яны падлягаюць вырашэнню", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што апошнім часам бакі значна рушылі наперад у развіцці двухбаковых адносін, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай сферы. "Вы ведаеце нашу мэту: мы дыверсіфікуем знешні гандаль. Мы хацелі б мець з Еўрапейскім саюзам гандлю прыкладна 30-35 працэнтаў ад ўсяго аб'ёму знешняга гандлю (30 працэнтаў у нас застанецца на Расію і 30 працэнтаў - на астатнія краіны нашай планеты). Такая дыверсіфікацыя дапаможа нам спакойна адчуваць сябе ў сферы вытворчасці і рэалізацыі тавараў, таму што краіна наша, як вы ведаеце, экспартна арыентаваная", - растлумачыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў Беларусі спажываецца толькі палова вырабляемай прадукцыі, астатняя частка ідзе на продаж. "Гэта сведчыць аб тым, што знешні гандаль мае вялікае значэнне, адыгрывае вялікую ролю, асабліва ў фарміраванні бюджэту краіны і прытоку валюты", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Калі ў вас ёсць да мяне нейкія пытанні, ёсць нейкія заклапочанасці ў Еўрапейскім саюзе адносна Беларусі, я чакаю шчырай размовы і гатовы адказаць на ўсе гэтыя пытанні і заклапочанасці, а калі трэба, і прыняць адпаведныя рашэнні", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Як паведамлялася, еўракамісар Гюнтэр Этынгер наведвае з рабочым візітам Беларусь 17-18 лютага. У яго прадугледжаны сустрэчы з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам, міністрам фінансаў Максімам Ермаловічам і намеснікам міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам. На перагаворах бакі плануюць абмеркаваць развіццё палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС, узаемадзеянне ў фінансавай і мытнай сферах.

Еўрасаюз - другі па значнасці рынак для беларускіх тавараў. Доля ЕС у агульным экспарце Беларусі ў 2018 годзе перасягнула 30 працэнтаў (26,8 працэнта ў 2017 годзе). У мінулым годзе тавараабарот паміж бакамі склаў $17,3 млрд і павялічыўся ў параўнанні з 2017 годам амаль на 20 працэнтаў. Пры гэтым Беларусь паставіла ў ЕС тавараў на $10,2 млрд, павялічыўшы экспарт практычна на трэць. Сальда дасягнула $3 млрд, у 2017 годзе яно было на ўзроўні $1,2 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі