Сцяг Чацвер, 17 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 чэрвеня 2025, 12:56

Лукашэнка пра звароты грамадзян: у ідэале іх быць не павінна

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звароты грамадзян павінны вырашацца на больш ранніх этапах і не даходзіць да ўзроўню Адміністрацыі Прэзідэнта. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 чэрвеня на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адной з тэм, якія закрануў Прэзідэнт у час мерапрыемства, стала работа са зваротамі грамадзян. "У ідэале іх (такіх зваротаў. - Заўвага БЕЛТА) быць не павінна. Як мінімум звароты не павінны даходзіць да ўзроўню Адміністрацыі Прэзідэнта. Яны павінны вырашацца на месцах, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Але калі дайшлі, то ў працэсе разбору неабходна асаблівую ўвагу ўдзяліць аналізу кампетэнтнасці тых інстанцый, дзе людзі так і не атрымалі дапамогу ў вырашэнні свайго пытання".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што часта бачыць, як высокія службовыя асобы, бываючы на месцах наконт таго ці іншага звароту, потым заяўляюць, што гэта, як аказалася, не іх кампетэнцыя і трэба было гэтыя пытанні вырашаць раней на месцах. "Навошта ты туды паехаў тады, калі такую заяву робіш? Калі ты прыехаў і вырашаеш гэта пытанне, значыць, гэта і тваё пытанне. Ты прыняў такое рашэнне. Але для сябе ты падумай: а хто ж не вырашыў гэта пытанне, хто гэты плот не адрамантаваў або не пафарбаваў яго, для прыкладу гаворачы, пытанні розныя бываюць. Хто там прыродны газ паабяцаў і своечасова не падвёў?" - крытычна заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт зрабіў акцэнт на тым, што ўлада павінна бачыць і ведаць, што людзі гавораць аб ёй унутры краіны і за мяжой, па якіх прычынах робяць заўвагі. І па ключавых такіх прычынах Адміністрацыя Прэзідэнта павінна інфармаваць кіраўніка дзяржавы. "Збірайце гэту інфармацыю, выводзьце на ўзровень Прэзідэнта для таго, каб я азнаёміўся і, прыняўшы гэту інфармацыю, прымаў рашэнні", - арыентаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі