Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 мая 2022, 11:35

Лукашэнка пра Зяленскага: недурны чалавек, але сваіх паводзін у яго няма

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага сваіх паводзін няма. Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Associated Press, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Журналіст пацікавіўся меркаваннем беларускага лідара пра Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і яго паводзіны ў гэтай сітуацыі.

"Ва Уладзіміра Зяленскага сваіх паводзін няма. Таму як я магу ставіцца? Я хацеў бы бачыць, каб ён быў самастойным чалавекам і разумеў, што вайна ідзе ў яго ва Украіне. Не ў Амерыцы, не ў Польшчы, не ў Беларусі, не ў Расіі - у яго, - адзначыў Прэзідэнт. - Ён недурны чалавек, не магу сказаць, што ён не разумее. Але ён не можа па вашай прычыне, аб чым я гаварыў, ну, і ўнутры хапае сіл, якія яму проста не дадуць сёння дыпламатычным чынам усталяваць мір. Гэта мой пункт гледжання, я, можа, памыляюся. Але ўсё больш і больш пераконваюся ў гэтым".

"Паводзіны яго? Ну не ведаю, трэба яму быць Прэзідэнтам. Ужо час пагаліцца, апрануцца нармальна і дэманстраваць украінскаму народу і сусветнай супольнасці, што ў яго кожны дзень лепшы, лепшы і лепшы. З гэтага вобраза трэба выходзіць. Зацягнулася гэта гульня. Але ён кіношнік, ён акцёр, артыст, яму лепш відаць і ён жыве ў пэўнай сітуацыі. Я ў гэтай сітуацыі ў яе так не паглыблены, як ён. Таму не буду яго асуджаць. Але гэта маё меркаванне", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі