Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2021, 18:26

Лукашэнка пра здрадніцтва: не тое каб я прывык да гэтага, але змірыўся

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне журналіста ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", расказаў аб сваім стаўленні да тых людзей, якія яму здрадзілі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне шмат-шмат разоў здраджвалі. І можна сказаць, не тое каб я прывык да гэтага, але я змірыўся. Я, як чалавек вопытны, зразумеў, што такое жыццё: табе здраджвалі і могуць яшчэ не адзін раз здрадзіць", - са шкадаваннем канстатаваў беларускі лідар.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка расказаў аб персаналіях Паўла Латушкі і Валерыя Цапкалы, якія зрабілі кар'еру як дзяржслужачыя, а ў далейшым здрадзілі інтарэсам краіны.

"Я ведаў усе яго недахопы, аж да таго, што яму ў хуткім часе печань трэба мяняць, - сказаў Прэзідэнт пра Латушку, успамінаючы, як прымалася рашэнне аб яго вяртанні ў Мінск з пасады пасла. - Я як адчуваў, сказаў яму: не дай бог ты здрадзіш... Нейкае адчуванне было, што ён гнілаваты".

Адносна Цапкалы кіраўнік дзяржавы ўказаў на яго сувязі з расійскімі спецслужбамі ў перыяд, калі Федэральную службу контрразведкі ўзначальваў Сяргей Сцяпашын. Пасля таго як Цапкала скончыў МДІМА ў Маскве, яго яшчэ ў 90-я гады ўкаранілі ў штаб да Шушкевіча, які тады ўдзельнічаў у выбарах. "Але калі яны ўбачылі, што няма Шушкевіча, пазнякоў, што гэта нацыянальнае крыло адвалілася, застаўся Лукашэнка, ён першы ідзе... У гэты час (першыя выбары) Цапкала трапляе да Лукашэнкі. Я потым толькі даведаўся, што Сцяпашын яго падкінуў у лагер Лукашэнкі. Яны мяне не ведалі наогул, але бачылі, што я магу стаць Прэзідэнтам, трэба ў гэтым лагеры мець свайго чалавека. Кебіч мне падсунуў Фядуту, а Сцяпашын - гэтага", - расказаў беларускі лідар.

Потым Прэзідэнт даручыў Цапкалу, сумяшчаючы пасаду памочніка Прэзідэнта і кіраўніка Адміністрацыі ПВТ, займацца развіццём ІТ-тэхналогій, дапамагаючы ў гэтай дзейнасці Уладзіміру Сямашку, які быў галоўным, хто адказваў за фарміраванне заканадаўчай базы для развіцця ІТ-індустрыі ў Беларусі. "А потым - карупцыя, ён пачаў асабіста займацца многімі пытаннямі, але мы яго спакойна адвялі (убок. - Заўвага БЕЛТА). Падзякаваў бы, што ў турму не трапіў. Але ён выбраў гэты шлях".

"Крыўдна, Аляксандр Рыгоравіч?" - спытаў журналіст Канстанцін Прыдыбайла.

"Косця, скажы, калі ласка, а табе было б не крыўдна?" - удакладніў Прэзідэнт.

"Мне - крыўдна", - адказаў журналіст.

"І мне крыўдна, але не трагічна", - парыраваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі