Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лютага 2019, 13:16

Лукашэнка пра здарэнне ў школе ў Стоўбцах: вінаваты ўсе

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, назначаючы сёння памочнікаў Прэзідэнта і ўзгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, пракаменціраваў інцыдэнт у стаўбцоўскай школе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт абазначыў праблему дысцыпліны і парадку, з якой, паводле яго слоў, вынікаюць у тым ліку падзеі ўчарашняга дня ў стаўбцоўскай школе. "Я суткі аналізую сітуацыю і ўсялякія размовы на гэту тэму: хто вінаваты. Усе мы вінаватыя, і справа не толькі і не столькі ў інтэрнэце. У нас у школах бардак, поўны бардак. Ніколі такога не было", - абурыўся Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў звярнуць увагу на месцы масавага збору людзей, у першую чаргу дзяцей. Што датычыцца інцыдэнту ў стаўбцоўскай школе, ён лічыць, што "трэба па поўнай спагнаць перш за ўсё са старшыні райвыканкама". "І з міністра адукацыі. Чаму не навялі парадак у школе?" - сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Школа - святое месца. Як у царкву, трэба ісці ў школу", - перакананы кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт крытычна адазваўся аб сітуацыі ў школах. Ён запатрабаваў да яго вяртання з камандзіроўкі (у Расію. - Заўвага БЕЛТА) далажыць, што зроблена па навядзенні парадку. "Жалезная дысцыпліна павінна быць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Нам трэба захаваць тую стабільнасць, якая сёння ў краіне ёсць", - дадаў ён.

"Галоўная каштоўнасць - гэта чалавечае жыццё", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі