Фота з архіва
12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надвор'е ў пачатку красавіка было не лепшае, але катастрофы для сельскай гаспадаркі пакуль няма. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 красавіка ў гутарцы з журналістамі на рэспубліканскім суботніку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандра Лукашэнку спыталі, ці будзе ён мяняць задачы для аграрыяў з-за маразоў, якія прыйшлі ў Беларусь у пачатку красавіка, і ці будуць нейкія паслабленні для аграпрамысловага комплексу.

Прэзідэнт заўважыў, што на тэрыторыі Мінскай вобласці і ў Мінскім раёне вельмі складаная глеба. Гэта звязана ў тым ліку з вышынёй над узроўнем мора. І бачачы, як развіваюцца расліны тут, можна меркаваць аб тым, што адбываецца ў іншых частках Беларусі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пяць ці шэсць градусаў марозу, якія былі тут, - гэта не катастрофа, а днём тэмпература наогул была плюсавой.
Разам з тым, адзначыў кіраўнік дзяржавы, некаторую насцярожанасць выклікаюць рапс і азімы ячмень. "Спецыялісты (на наступным тыдні пацяпленне) дадуць аналіз, - сказаў Прэзідэнт. - Вядома, надвор'е было не лепшае, але я пакуль катастрофы не бачу".-0-