Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 снежня 2022, 16:34

Лукашэнка пра заявы Меркель аб Мінскіх пагадненнях: яна зрабіла недастойна, агідна, хоча быць у трэндзе

9 снежня, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Экс-канцлер Германіі Ангела Меркель зрабіла недастойна і агідна, заявіўшы нядаўна наконт мірных перагавораў у Мінску і заключаных некалькі гадоў таму Мінскіх пагадненняў па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў у Бішкеку, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сутнасць заяў Меркель зводзіцца да таго, што тады Мінскія пагадненні яна разглядала як магчымасць даць Кіеву час нарасціць сілавы і ваенны рэсурс.

"Павінен вам сказаць, я Уладзіміру Уладзіміравічу (Пуціну. - Заўвага БЕЛТА) свой пункт гледжання наконт гэтага выказаў. Калі гэта так было б, як яна кажа, гэта агідна. Але гэта не так. І тое, як ёсць на самай справе, гэта не проста агідна - гэта брыдка. Меркель... Я таксама гэтага не чакаў. І Прэзідэнт Расіі пра гэта сказаў: ён не чакаў такога выпаду ад Ангелы Меркель. Яна зрабіла недастойна, агідна. Яна хоча быць у трэндзе. Мінскія пагадненні і пазіцыя Меркель, як і іншых, у тым ліку і Парашэнкі, былі тады вельмі сур'ёзныя. Уяўляеце, пасля мінскіх пасяджэнняў увесь свет гаварыў аб тым, што нарэшце зрабілі крок і падпісалі гэтыя пагадненні. Спынілася вайна, перасталі гінуць людзі. Усе гэта пазітыўна ацэньвалі", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што не ўсё так проста, як цяпер гучыць у аналагічных заявах Ангелы Меркель і Пятра Парашэнкі: "Сёння на тым фоне размаўляць аб тым, што яны з Парашэнкам, гэты Аланд (экс-прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд. - Заўвага БЕЛТА), якога яна за руку вадзіла на маіх вачах... Яны, нібыта, правялі тайную аперацыю, падманулі ўсіх, перш за ўсё Расію, Пуціна, і ўсіх у свеце; далі паўзу, магчымасць украінскую армію падрыхтаваць да гэтай вайны... Калі б гэта было так, гэта вельмі проста. Вось падманулі, падрыхтаваліся да вайны і ваююць цяпер. Ну, калі гэта так (гэта не так), чаго тады выць і стагнаць, што ідзе вайна? Вы да яе рыхтаваліся".

Кіраўнік дзяржавы падзяліўся інфармацыяй, што ў 2021-2022 гадах з Данбаса павінна была пачацца вайна супраць Расіі. "Мы дакладна ведаем (у бліжэйшы час, я Пуціну сказаў, мы абнародуем гэтыя факты), як яны павінны былі пасля 2020 года - мяцяжу ў Беларусі, калі складзецца сітуацыя і выйдуць на граніцу Смаленскай вобласці з войскамі НАТА (захопяць у нас уладу), пачаць вайну супраць Расіі з Данбаса", - заявіў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, прычынай павінна было паслужыць тое, што Расія захапіла чужыя тэрыторыі. "Адтуль павінна была пачацца вайна ў 2021-м, можа, 2022-м годзе. Расія спрацавала на апярэджанне. Таму не трэба Расію папракаць з-за заяў Парашэнкі, Меркель (былыя кіраўнікі Украіны і Германіі. - Заўвага БЕЛТА). Ілжывых заяў, што Расія пачала вайну, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Яны - Меркель і Парашэнка - хочуць паказаць сваю значнасць. Што ўкраінская армія, глядзіце - ваюе, супраціўляецца адной з мацнейшых армій свету таму, што "мы падманулі тады ў Мінску ўсіх, і свет увесь падманулі, і Расію, і гэтак далей". Нізка і агідна. Не падобна на Меркель. Няпраўда, што яны гэта рабілі для таго, каб падмануць. Усё было сур'ёзна".

Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены, што ў выпадку рэалізацыі Мінскіх пагадненняў Украіна была б цэласнай і ніякай вайны не было б. "Тады можна было. Ужо вось да гэтага б часу, калі б пайшлі тым шляхам, што прапаноўваў Пуцін, і дагавор быў заключаны, сёння, акрамя Крыма, Украіна была б цэласнай. Ніякай вайны не было б", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў той час перадаваў інфармацыю, пажаданні і патрабаванні ад Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна былому кіраўніку Украіны Пятру Парашэнку і наадварот. "Я неяк гаварыў, што Пуцін апошні раз перадаў Парашэнку, што дапамогуць тое, што разбурана, аднавіць. А разбурэнні былі мінімальныя. Але яны на гэта не пайшлі. Яны рыхтаваліся да вайны. Але тады так ніхто не думаў, як сёння гавораць Меркель і Парашэнка", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Калі падманвалі і рыхтаваліся да вайны, гэта агідна. А тое, што гаворыць сёння Меркель, паўтараючы Парашэнку (экс-прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. - Заўвага БЕЛТА), - гэта агідна. Гэта трэнд. І яны хочуць у ім быць. Другое - Меркель не хоча, каб яе сёння на фоне падзей ва Украіне абвінавачвалі: "Ну, ты там, ты ж ездзіла з Аландам, прадстаўляла Еўропу, і ты штурхала Украіну не туды, куды трэба!" Яна пачынае апраўдвацца. Яшчэ раз падкрэсліваю: агідна і недастойна. Лепш сядзела б і не вылазіла. Гэтым самым яна перакрэсліла ўсё тое, што яна рабіла і для Германіі, і для Еўрапейскага саюза. А мы да яе ставіліся сур'ёзна. І Расія да яе ставілася сур'ёзна. Але, як бачыце, памыліліся. Яна аказалася такой жа, як сённяшнія ўсе лідары Еўропы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі