Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 чэрвеня 2020, 17:52

Лукашэнка пра захваральнасць на каранавірус: Мінская вобласць следам за Віцебскам і Мінскам пайшла ўніз

26 чэрвеня, Салігорск /Кар. БЕЛТА/. Мінская вобласць па захваральнасці на каранавірус следам за Віцебскам і Мінскам пайшла ўніз. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час размовы з працоўным калектывам "Беларуськалія", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінская вобласць у нас следам за Віцебскам і Мінскам пайшла ўніз па захваральнасці, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы менш глядзім на тэсціраванне людзей, таму што тэсты абсалютна не інфарматыўныя, а глядзім на пнеўманіі. Любы вірус, гэты таксама, дзейнічае на лёгкія, таму глядзім на пнеўманіі. Там адразу бачым, ёсць вірус або не, і лечым гэтых людзей".

Размаўляючы з работнікамі прадпрыемства, Прэзідэнт адказаў на пытанні, якія хвалююць салігарчан. Адзін з работнікаў прадпрыемства нагадаў, што хутка будзе прадоўжана будаўніцтва наступнага ўчастка трасы Мінск - Мікашэвічы: са Слуцка да Салігорска. Ён папрасіў прадоўжыць новую дарогу на 14 км далей - да Старобіна. Кіраўнік дзяржавы адказаў, што работы будуць прадоўжаны. "Думаю, што да Мікашэвічаў дойдзем, таму што нам гэта дарога патрэбна", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама паведаміў, што пасля будаўніцтва ўчастка Мінск - Мікашэвічы плануюць мадэрнізаваць дарогу з Гомеля да Брэста. Гэта дасць магчымасць перахапіць транзіт з Расіі ва Украіну і вывесці яго на Еўропу. Прычым да фінансавання работ павінны падключыцца і прыватнікі.

Пацікавіліся жыхары Салігорска і стаўленнем Прэзідэнта да лазні. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ходзіць у лазню практычна кожны дзень. "Учора была трэніроўка, пасля трэніроўкі з сынам пайшлі ў лазню. Сёння таксама трэба крыху папарыцца", - дадаў ён. Аднак пытанне аб лазні прагучала нездарма, высветлілася, што мясцовым жыхарам не хапае ў горадзе лазневага комплексу. Стары будынак лазні, паводле іх слоў, знаходзіцца ў дрэнным стане. "Нечаканае для мяне пытанне", - здзівіўся Прэзідэнт і запэўніў, што ўлады прадумаюць, як вырашыць гэту праблему.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі