ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 красавіка 2023, 16:02

Лукашэнка пра Захад і імпартазамяшчэнне: зразумелі, што яны нам не сябры, трэба рабіць самім

Фота з архіва
Фота з архіва

6 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы адзначыў важнасць імпартазамяшчэння і сумеснай работы ў гэтым напрамку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Беларусь і Расія працуюць па імпартазамяшчэнні ў тым ліку ў сферы мікраэлектронікі. "Нават у гэтым складаным пытанні мы знайшлі выхад са становішча. І ў многіх іншых. Таму мы вытрымаем. Гэта не аўтамабіль і трактар стварыць. Гэта (мікраэлектроніка. - Заўвага БЕЛТА) - складаныя рэчы. Мы навучыліся гэта рабіць, у нас ёсць кампетэнцыі. У Савецкім Саюзе гэта ўсе рабілі. Проста мы (у постсавецкі перыяд. - Заўвага БЕЛТА) сарыентаваліся на Захад. Сёння зразумелі, што яны нам не сябры. Нам трэба самім гэта ўсё рабіць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі