ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 1 красавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лютага 2020, 09:01

Лукашэнка пра воінаў-інтэрнацыяналістаў: ганарымся іх мужнасцю і стойкасцю

Фота з архіва
Фота з архіва

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 лютага накіраваў зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Разам з бацькамі, жонкамі, дзецьмі салдат і афіцэраў, якія загінулі ў далёкім Афганістане, мы помнім і смуткуем аб сваіх земляках. Ганарымся мужнасцю і стойкасцю беларусаў, якія, праявіўшы гераізм і захаваўшы вернасць прысязе, сумленна выканалі свой воінскі абавязак", - гаворыцца ў звароце.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзесяцігадовы ўдзел у баявых дзеяннях абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў на афганскай зямлі ўжо тады паказаў, наколькі вялікія могуць быць геапалітычныя амбіцыі асобных краін і як высока цэняцца мір, стабільнасць і бяспека. "Гэтыя ўрокі актуальныя і цяпер, калі ва ўмовах разрастання міжнароднага тэрарызму і экстрэмізму адной з галоўных задач для нашай маладой суверэннай краіны застаецца захаванне і ўмацаванне незалежнасці, падкрэсліў Прэзідэнт. - Перакананы, што воіны-інтэрнацыяналісты і ў далейшым будуць прыкладам адвагі і гонару для маладога пакалення абаронцаў нашай Радзімы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі