Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 лютага 2023, 15:59

Лукашэнка пра візіт Байдэна ў Кіеў: гэта піяр, каб на кані вайны прыскакаць у выбарчую кампанію

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю кітайскім СМІ выказаўся наконт нядаўняга візіту Прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Кіеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што візіт Байдэна ва Украіну стаіць у адным радзе з інцыдэнтам з кітайскім паветраным шарам, збітым Злучанымі Штатамі. "У гэтым радзе стаіць і візіт Джо Байдэна ў Кіеў. Такі дробны, непрыстойны крок", - сказаў беларускі лідар.

Пры гэтым ён заўважыў, што цэніць Джо Байдэна як Прэзідэнта і яго рашэнне наведаць Кіеў: "Малайчына ён. Сеў, паехаў, спытаў дазволу ў Расіі або папярэдзіў Расію, але тым не менш паехаў". Аднак такі ход нельга лічыць арыгінальным, такі візіт, таксама з амерыканскага боку, ужо быў не так даўно, намякнуў Аляксандр Лукашэнка. "Гэта папугайніцтва. Гэта ўжо было. Такі ж візіт. Навошта? Выбары прэзідэнцкія. Ён хоча, Джо Байдэн, на кані вайны прыскакаць у гэту выбарчую кампанію. Вось тут дакладна не атрымаецца. Я гэта ведаю добра", - заявіў Прэзідэнт.-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі