ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 16 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 ліпеня 2021, 16:33

Лукашэнка пра ўплыў санкцый: мы гэтага чакалі, рыхтаваліся і спакойна развіваемся

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадаўжае развівацца, нягледзячы на санкцыі, уведзеныя ў адносінах да краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу Sky News Arabia, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне аб уплыве санкцый на Беларусь, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што іх увядзенне не было нечаканым і меры процідзеяння прадумваліся загадзя. "Вядома, санкцыі - справа непрыемная для любой краіны. Я гэтага не ўтойваю. Але мы разумелі, што рана ці позна гэтыя санкцыі супраць нас будуць уведзены. Супраць нашых асобных людзей (там паўтары або дзве сотні сапраўдных патрыётаў нашай краіны), якія кіруюць краінай, абараняюць яе, і супраць асноўных нашых прадпрыемстваў. Для чаго? Для таго, каб разваліць эканоміку. Мы гэтага чакалі і рыхтаваліся да гэтага", - растлумачыў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, эканоміка краіны з пачатку гэтага года дэманструе стабільны рост. "За першае паўгоддзе бягучага года прырост валавога ўнутранага прадукту ў Беларусі склаў прыкладна 3,5 працэнта. Гэта больш, чым мы планавалі ў мінулым годзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь заўсёды імкнулася развіваць гандлёва-эканамічныя адносіны з рознымі краінамі, і ў гэтым кантэксце заходнееўрапейскі напрамак не з'яўляўся для многіх айчынных прадпрыемстваў адзіным або прыярытэтным. "Яны ўвялі санкцыі супраць нашых прадпрыемстваў, але прадукцыю гэтых беларускіх прадпрыемстваў яны даўно на свой рынак не пускаюць. Вось і ўся дэмакратыя, і міжнародны гандаль. Таму мы супрацоўнічалі і з вашым рэгіёнам, з Цэнтральнай Азіяй. Але галоўны наш партнёр - гэта Расія", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы ў інтэрв'ю.

"Таму мы спакойна развіваемся, глядзім, якую гадасць яны яшчэ нам могуць падкінуць, і рыхтуемся да гэтага. Але пакуль - плюс 3,5 працэнта ВУП", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі